Samsung Galaxy Watch4 LTE з падтрымкай eSIM – ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy Watch4 LTE з падтрымкай eSIM – ужо ў А1!

У А1 пачаліся продажы новых смарт-гадзіннікаў Samsung – Galaxy Watch4 LTE 40 мм і Galaxy Watch4 Classic LTE 46 мм. Набыць прылады можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 36,20 рубля ці аднаразовым плацяжом ад 869 рублёў.

 

Абедзве новыя прылады Samsung Galaxy Watch4 LTE падтрымліваюць тэхналогію eSIM. Акрамя таго, гадзіннікі атрымалі вытанчаны дызайн, стылёвыя зменныя цыферблаты, а таксама выдатны каляровы Super AMOLED-экран, інфармацыя з якога выдатна чытаецца пры любой крыніцы святла.

 

Смарт-гадзіннікі стануць выдатным памочнікам для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця: яны вызначаюць і адсочваюць фізічную актыўнасць, а таксама падтрымліваюць больш за 90 практыкаванняў для складання дакладнай справаздачы па выніках трэніровак.

 

Акрамя стандартных карысных опцый гадзіннікі аснашчаны функцыяй маніторынгу здароўя, якая дазваляе вызначаць узровень кіслароду ў крыві, узровень стрэсу, а таксама склад цела.

 

Выбірайце сучасныя і незаменныя аксесуары ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.