Samsung Galaxy Z Fold2 – ужо ў А1
У А1 стартавалі продажы доўгачаканай навінкі – незвычайнага смартфона, які замяняе адразу два дэвайсы, – Samsung Galaxy Z Fold2.
Samsung Galaxy Z Fold2 – гэта дзве прылады ў адной. У складзеным выглядзе – смартфон з дыяганаллю экрана 6,2 цалі, у раскладзеным – 7,6-цалёвы планшэт. Дзякуючы ўнікальнай канструкцыі смартфона экран можна зафіксаваць пад жаданым вуглом і атрымаць яшчэ больш магчымасцяў – свабоднае камунікаванне з сябрамі ў відэачатах, калі смартфон нават не трэба трымаць у руках, здымку і апрацоўку фота, відэа, перапіску і шмат што іншае.
Як і экранаў, акумулятараў у навінкі таксама два. Сумарная ёмістасць батарэй складае 4500 мАг. Гэта значыць, што нават пры інтэнсіўнай эксплуатацыі прылады зараду хопіць да аднаго дня працы. Акрамя таго, удасканалены штучны інтэлект дазваляе Galaxy Z Fold2 актыўна эканоміць энергію для тых выпадкаў, калі яна патрэбна больш за ўсё.
Аб'ём аператыўнай памяці ў навінкі складае 12 ГБ, убудаванай – 256 ГБ. Асноўная камера складаецца з трох модуляў (асноўнага, тэлефота і ўльтрашырокавугольнага) па 12 Мп кожны. Франтальных камер у Samsung Galaxy Z Fold2 таксама дзве: на вонкавым і ўнутраным экранах. Яны атрымалі раздзяленне 10 Мп.
Смартфон працуе на базе найноўшага працэсара Snapdragon 865+.
Кошт Samsung Galaxy Z Fold2 у А1 складзе 6299 рублёў пры аплаце адным плацяжом. Пры гэтым прыладу можна таксама набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам 262,45 рубля.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.