Samsung Galaxy Z Fold4 і Z Flip4 – ужо ў А1
У А1 пачаўся продаж стыльных і незвычайных навінак ад Samsung: Samsung Galaxy Z Fold 4 і Z Flip 4. Аформіць куплю ўстройстваў можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 166,62 рубля ў месяц.
Galaxy Z Fold4 – гэта чацвёртае пакаленне складаных смартфонаў Samsung, якое захавала ўсе ключавыя асаблівасці сваіх папярэднікаў. У складзеным выглядзе гэта зручны і практычны дэвайс з 6,2-цалёвым бязрамачным экранам, а ў раскладзеным – 7,6-цалёвы планшэт.
Пры гэтым новая версія ўстройства атрымала некалькі паляпшэнняў: «нябачную» падэкранную франтальную камеру, працэсар Snapdragon 8+ Gen 1, падтрымку пяра S Pen і пашыраны аб’ём убудаванай памяці – 256 ці 512 ГБ. Акрамя таго, смартфон стаў танчэй і лягчэй, а таксама атрымаў засцярогу ад вады IPX8.
Galaxy Z Flip4 вылучаецца ўнікальным складаным форм-фактарам, стыльнымі колерамі корпуса і кампактнасцю: устройства з лёгкасцю змяшчаецца ў любой кішэні і не займае шмат месца. У раскладзеным выглядзе дыяганаль экрана ўстройства складае 6,8 цалі. Пры гэтым яго можна выкарыстоўваць у складзеным пад любым зручным кутом становішчы, дзе верхняя палова экрана служыць для вываду выявы, а другая – для зручнага кіравання праграмамі. Дэвайс атрымаў стэрэадынамікі, флагманскі працэсар Snapdragon 8+ Gen 1 і вільгацеахову па стандарце IPX8.
Спяшайцеся за незвычайнымі навінкамі ў А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.