«SIM-to-go»: цяпер набыць SIM-карту А1 з балансам можна не толькі ў крамах А1, а зарэгістраваць яе – самастойна | Навiны | Пра кампанію

«SIM-to-go»: цяпер набыць SIM-карту А1 з балансам можна не толькі ў крамах А1, а зарэгістраваць яе – самастойна

12 мая кампанія А1 прэзентавала беларусам свой новы прадукт – камплект «SIM-to-go», які складаецца з SIM-карты А1 з пачатковым балансам, якую цяпер можна набыць не толькі ў крамах А1, але і ў рознічных сетках.

 

Камплект «SIM-to-go» каштуе 5 рублёў, якія паступяць на асабовы рахунак абанента адразу пасля яго паспяховай актывацыі. Актывацыя SIM-карты ажыццяўляецца на смартфоне ў дадатку «Мой А1», які даступны для бясплатнага спампавання ў App Store і Play Market.

 

Самастойная рэгістрацыя/актывацыя «SIM-to-go» даступная толькі паўналетнім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, займае 3 хвіліны і складаецца з некалькіх крокаў, якія паслядоўна прапануюцца ў дадатку «Мой А1»:

  • на старонцы ўваходу ў дадатак выбраць раздзел «Актывацыя новай SIM-карты»
  • адсканаваць штрых-код, які пазначаны на SIM-карце
  • выбраць тарыфны план з даступных для падключэння: «Без Ліміту», «Камфорт S/M/L», Lemon Z/Y/X і «Стартавы»
  • адсканаваць пашпарт, паслядоўна выконваючы прапанаваныя крокі
  • прайсці аўтэнтыфікацыю па распазнаванні твару
  • паставіць электронны подпіс на рэгістрацыйнай форме

 

Змяніць абраны тарыфны план, падключыць розныя дадатковыя паслугі, сачыць за балансам асабовага рахунка ў далейшым можна таксама не наведваючы офіса: у дадатку «Мой А1» даступныя ўсе неабходныя функцыі для кіравання сваім нумарам і магчымасцямі абранага тарыфу.

 

Набыць камплект «SIM-to-go» ад А1 ужо можна ў 119 крамах сетак-партнёраў, размешчаных у 41 горадзе Беларусі. Спіс партнёраў пастаянна пашыраецца, абнаўленне можна адсочваць на афіцыйным сайце кампаніі.