Зніжкі да 50% і падарункі кожнаму пакупніку: А1 запрашае на начныя продажы смартфона Xiaomi Redmi Note 8T 64GB | Навiны | Пра кампанію

Зніжкі да 50% і падарункі кожнаму пакупніку: А1 запрашае на начныя продажы смартфона Xiaomi Redmi Note 8T 64GB

У ноч з 11 на 12 снежня 2019 года абаненты А1, якія прыйдуць у цэнтр лічбавых паслуг кампаніі на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 (ён пачне сваю працу а 00:01), змогуць набыць смартфон Redmi Note 8T 64GB  са зніжкай да 50%, а таксама атрымаць у падарунак фірменны канструктар Xiaomi і іншыя прыемныя бонусы.

 

Так, максімальную зніжку 50% атрымаюць першыя 150 пакупнікоў, для іх кошт смартфона складзе ўсяго 274 рублі 50 капеек замест стандартных 549 рублёў. Наступныя 70 чалавек змогуць купіць Redmi Note 8T 64GB са зніжкай 40%, а апошнія 70 – са зніжкай 30%. Падарункам да куплі Redmi Note 8T 64GB у А1 стане фірменны канструктар Xiaomi.

 

Акрамя таго, з нагоды начных продажаў у краме на Інтэрнацыянальнай, 36 наведвальнікі змогуць расслабіцца, паглядзець фільмы, выпіць гарачыя напоі, а таксама ўзяць удзел у розных конкурсах і атрымаць памятныя прызы.

 

Дарэчы, калі кліент не паспее на начныя продажы, то з 12 снежня ў крамах А1, размешчаных у ГЦ «Замак» і ГЦ «Скала», у рамках звычайнага рэжыму працы таксама можна будзе набыць Redmi Note 8T 64GB па зніжанай цане. Так, у кожнай з гэтых крам першыя 25 пакупнікоў атрымаюць зніжку 50%, наступныя 15 чалавек – змогуць скарыстацца зніжкай 40%, а апошнія 15 – зніжкай 30%.

 

Пры гэтым эксклюзіўныя ўмовы і падарункі будуць распаўсюджвацца толькі на дзеючых абанентаў А1 па стане на 11 снежня. У рамках акцыі кожны пакупнік зможа набыць толькі адзін смартфон Redmi Note 8T 64GB.

 

Нагадаем, смартфон Redmi Note 8T 64GB атрымаў чатырохмодульную асноўную камеру, NFC-модуль і 6,3-цалёвы Full HD+ экран. Набыць смартфон без уліку зніжкі можна адным плацяжом за 549 рублёў ці ў растэрміноўку ад 22,87 рубля ў месяц. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.