Смарт-гадзіннікі Apple Watch Series 7 – ужо ў А1!
У А1 стартавалі продажы смарт-гадзіннікаў Apple Watch Series 7. Абедзве версіі прылады – з памерам цыферблата 41 і 45 мм – можна набыць аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.
Галоўнай адметнай асаблівасцю новага пакалення Apple Watch стаў дысплей – цяпер ён болей, а таксама атрымаў рэжым пастаяннага ўключэння. Пры гэтым самі габарыты гадзіннікаў засталіся практычна ранейшымі – павялічыць дыяганаль атрымалася за кошт змяншэння таўшчыні рамак, якія цяпер складаюць усяго 1,7 мм. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі Apple Watch прылады атрымалі абарону ад вады і пылу па стандарце IP67.
Гадзіннікі умеюць мераць пульс і сачыць за станам здароўя карыстальніка ў рэжыме рэальнага часу, прайграваць музыку, кіраваць галасавым памочнікам Siri і званкамі.
У А1 Apple Watch Series 7 41 мм (GPS) можна набыць у растэрміноўку ад 68,70 рубля ў месяц ці адным плацяжом за 1 499 рублёў, а Apple Watch Series 7 45 мм (GPS) – за 72,86 рубля ў месяц ці адным плацяжом за 1 599 рубля.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.