Смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH Ultimate – ужо ў А1
У А1 стартавалі продажы HUAWEI WATCH Ultimate – стыльнага смарт-гадзінніка з выкарыстаннем перадавых матэрыялаў і тэхналогій вытворчасці. Набыць навінку ўжо можна ў магазінах А1 як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў без першага ўзносу.
HUAWEI WATCH Ultimate – гэта ўвасабленне праверанай часам эстэтыкі і перадавых тэхналогій. Упершыню ў смарт-гадзінніку выкарыстоўваўся вадкі метал на аснове сплаву цырконію, таму прылада мае большую трываласць і ўстойлівасць да карозіі. У 1,5-цалёвым AMOLED-экране LTPO выкарыстоўваецца сапфіравае шкло, дзякуючы чаму выява на экране застаецца выразнай і яркай нават пад прамымі сонечнымі праменямі або ва ўмовах нізкай асветленасці. Турысты і фанаты актыўнага ладу жыцця ацэняць новыя тапаграфічныя афлайн-карты, якія дапамогуць вызначыць мясцовасць, спланаваць маршрут і размеркаваць запасы на ўсё падарожжа. Дакладнае геапазіцыянаванне, навігацыя ў рэжыме рэальнага часу і компас на экране смарт-гадзіннікаў не дазволяць збіцца са шляху. Апроч таго, HUAWEI WATCH Ultimate могуць працаваць без падзарадкі да 14 дзён, а тэхналогія хуткай бесправадной зарадкі дазволіць неўзабаве вярнуцца да выкарыстоўвання прылады, што робіць гадзіннік ідэальным памочнікам у любых справах.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.