Смартфон Samsung Galaxy A03s – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон Samsung Galaxy A03s – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы новага смартфона ад брэнда Samsung – Galaxy A03s. У гэтай прыладзе высакакласны функцыянал і прывабны дызайн выдатна спалучаюцца з разумнай цаной – купіць навінку можна ўсяго за 389 рублёў.

 

У А1 прадстаўлена версія Samsung Galaxy A03s з рознымі аб'ёмамі ўбудаванай памяці: 32 і 64 ГБ. Магутны працэсар дазваляе атрымліваць асалоду ад хуткай працы дадаткаў і плаўнага прайгравання любога кантэнту. Дадатковы камфорт забяспечвае вялікі 6,5-цалёвы экран. А з акумулятарам на 5000 мАг і 7,75-ватнай зарадкай смартфонам можна актыўна карыстацца да аднаго дня: яму хопіць энергіі на ўсё!

 

За фотамагчымасці прылады адказвае асноўны блок з трох камер. У дадатак да 13-мегапіксельнага галоўнага модуля ён уключае 2-мегапіксельную камеру для макраздымкі, а таксама камеру з датчыкам глыбіні для эфектнага размыцця фону. Франтальная камера Samsung Galaxy A03s атрымала 5-мегапіксельны модуль.

 

Новы смартфон мае цікавы дызайн: малюнак на матавай тыльнай панэлі імітуе тэкстуру з эфектам смугі. А сканер адбіткаў пальцаў вынесены на бакавую грань, што забяспечвае неабходную бяспеку і стварае дадатковы камфорт.

 

Samsung Galaxy A03s на 32 ГБ у А1 можна набыць за 389 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 16,20 рубля ў месяц. Смартфон з аб'ёмам памяці 64 ГБ можна набыць за 459 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 19,12 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.