Смартфон Xiaomi Redmi Note 9T – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон Xiaomi Redmi Note 9T – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 9T 128GB, які можа пахваліцца ўражальнымі характарыстыкамі і стылёвым дызайнам.

 

Навінка атрымала 6,53-цалёвы дысплей з Corning ️Gorilla ️Glass 5, трохмодульную асноўную камеру (48 Мп + 2 Мп + 2 Мп), а таксама 128 ГБ убудаванай і 4 ГБ аператыўнай памяці для забеспячэння хуткай працы прылады. Пры гэтым акумулятар на 5000 мАг дазволіць заставацца на сувязі працяглы час.

 

Смартфон можна набыць ва ўсіх крамах А1, у тым ліку і ў віртуальнай, ад 36,20 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў ці за 799 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Спяшайцеся за навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.