Супрацоўніцтва ў інтарэсах кліентаў: А1 і Альфа Банк прадставілі банкаўскую карту Nova са скідкай 50% на мабільную сувязь | Навiны | Пра кампанію

Супрацоўніцтва ў інтарэсах кліентаў: А1 і Альфа Банк прадставілі банкаўскую карту Nova са скідкай 50% на мабільную сувязь

Кампанія А1 і Альфа Банк абвясцілі аб пачатку супрацоўніцтва, у рамках якога плануюць распрацоўваць і прапаноўваць сваім кліентам перадавыя для галіны прадукты, якія аб’ядноўваюць лепшыя банкаўскія і тэлекамунікацыйныя рашэнні і тэхналогіі. Першым сумесным прадуктам стала банкаўская карта пад брэндам Nova з бясплатным абслугоўваннем і скідкай 50% на мабільную сувязь для абанентаў А1.

 

Карта Nova афармляецца на фізічным пластыку ў беларускіх рублях. Дадаткова да яе выпускаецца лічбавая карта ў доларах ЗША. Абслугоўванне абедзвюх картак з’яўляецца бясплатным на ўвесь тэрмін выкарыстання, зняцце наяўных ажыццяўляецца без спагнання платы ў банкаматах Альфа Банка і да 500 рублёў у месяц у банкаматах па ўсім свеце.

 

Галоўнай асаблівасцю карты Nova з’яўляецца наданне скідкі на абаненцкую плату: пры ўмове, калі сума транзакцый па ёй за папярэдні месяц перавысіць 500 беларускіх рублёў, памер штомесячнага плацяжу па дзеючым тарыфным плане мабільнай сувязі А1 у бягучым месяцы для яе ўладальніка будзе зніжаны на 50%.

 

Пры афармленні карты да 31 кастрычніка 2022 года ўключна скідка на мабільную сувязь будзе надавацца на працягу першых шасці месяцаў незалежна ад аб’ёму транзакцый. Пры гэтым спіс пераваг для трымальнікаў карты Nova будзе паступова пашырацца, дзякуючы чаму кліенты змогуць атрымліваць яшчэ больш скідак і бонусаў.

 

Заказаць карту Nova можна на сайце nova.by. Пасля гэтага неабходна спампаваць праграму InSync і актываваць карту. Фізічная карта Nova будзе дастаўленая на працягу 5 працоўных дзён у паштовую скрыню па адрасе, зазначанаму пры заказе.

 

Папаўняць карты Nova можна бясплатна праз АРІП, наяўнымі праз інфакіёскі і банкаматы з функцыяй прыёму купюр, а таксама ў касах Альфа Банка. Калі для разлікаў карыстальніку не хапае ўласных сродкаў, трымальнік карты можа аформіць авердрафт Nova на суму да 5000 беларускіх рублёў без даведкі аб даходах. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне ці кантакт-цэнтр Альфа Банка. Пры вяртанні поўнай сумы авердрафту на працягу 30 дзён стаўка па ім складзе 0,00001% гадавых, што эквівалентна 0 беларускіх рублёў. Ільготны перыяд аднаўляецца пасля поўнага вяртання крэдытных сродкаў, што дазваляе трымальніку карты карыстацца авердрафтам без пераплат. З актуальнай працэнтнай стаўкай пасля заканчэння льготнага перыяду можна азнаёміцца на сайце nova.by.

 

Новыя кліенты Альфа Банка могуць аформіць карту Nova анлайн, кліенты, у якіх няма дзеючых пакетаў рашэнняў, – у любым аддзяленні Альфы. На пашпартныя даныя аднаго чалавека можа быць зарэгістраваная адна карта – незалежна ад колькасці абаненцкіх нумароў А1, якімі ён карыстаецца. Скідка на абаненцкую плату пры афармленні карты Nova даступная карыстальнікам большасці папулярных тарыфных планаў мабільнай сувязі А1 (з іх пералікам можна азнаёміцца па спасылцы).