Спецыялісты А1 заканчваюць работы па аднаўленні сотавай сувязі ў пацярпелых ад урагану рэгіёнах Гомельскай вобласці
Інжынерна-тэхнічныя службы кампаніі А1 знаходзяцца на завяршальным этапе поўнага аднаўлення сотавай сувязі ў пацярпелых рэгіёнах Гомельскай вобласці, на якую 14 ліпеня 2024 г. абрушыўся ўраганны вецер, які прывёў да значных разбурэнняў інфраструктуры. У выніку падзення дрэваў былі пашкоджаныя большасць ліній электраперадач у рэгіёне і абясточаныя вышкі сотавай сувязі. Па стане на 19 ліпеня 2024 г. сотавая сувязь адноўлена на тэрыторыі ўсіх раёнаў вобласці, за выключэннем адзінкавых базавых станцый, дзе яшчэ не пададзена электрасілкаванне або дзе абсталяванне ці інфраструктура базавай станцыі былі сур'ёзна пашкоджаныя ўраганным ветрам.
Работы, у тым ліку па замене і аднаўленні абсталявання сувязі, вядуцца кругласутачна, каб у кліентаў кампаніі была магчымасць напоўніцу карыстацца мабільнымі прыладамі для сувязі.
А1 шчыра ўдзячны ўсім супрацоўнікам аварыйна-аднаўленчых камандаў, якія з першых хвілін пасля ўдару стыхіі прыступілі да ліквідацыі яе наступстваў. У цяперашні час у рамонтна-аднаўленчых работах задзейнічана 16 уласных аварыйных брыгад кампаніі, а таксама 9 дадатковых брыгад, сфарміраваных з супрацоўнікаў прыцягнутых падрадных арганізацый. Адбылася перакідка аварыйных брыгад з іншых рэгіёнаў. Усе каманды працягваюць працу да поўнага аднаўлення працаздольнасці сеткі.
А1 таксама дзякуе прадстаўнікам МНС Гомельскага рэгіёна, з якімі ажыццяўляецца кругласутачнае ўзаемадзеянне па забеспячэнні дадатковымі сродкамі для часовага электрасілкавання базавых станцый. На гэты момант задзейнічана 37 генератараў УП «A1» і МНС. Вядзецца аператыўны падвоз паліва для працы электрагенератараў. Аднаўленне працаздольнасці сеткі А1 ідзе ў кругласутачным рэжыме і знаходзіцца ў сваёй завяршальнай стадыі.