«Спорт будучыні» працягваецца: у Мінску пры падтрымцы А1 правядуць два турніры па дысцыпліне «Mortal Combat + ММА»
З 13 па 14 снежня ў Мінску пройдуць новыя этапы «Спорту будучыні» – спаборніцтва, якое аб'ядноўвае фізічную культуру і кіберспорт. На ім вызначацца найлепшыя спартсмены ў трох вагавых катэгорыях.
Другі і трэці этап турніру «Спорт будучыні» адбудзецца пры падтрымцы кампаніі А1, Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Фіджытал для гледачоў – гэта ўнікальны шанс убачыць на адной арэне бесперапынны і дынамічны фармат супрацьстаяння кіберспорт vs фізічны спорт. Байцам будзе неабходна правесці бітву ў Mortal Kombat, а затым выйсці ў актагон і пазмагацца па правілах змешаных адзінаборстваў. Пасля гэтых двух этапаў балы падсумоўваюцца і вызначаецца пераможца. Такі падыход забяспечвае ўсебаковае развіццё спартсменаў: у роўнай ступені фізічнай падрыхтоўкі і ўдасканалення спецыялізаваных гульнявых навыкаў.
Гэтая маштабная спартыўная падзея на стыку спорту, навукі і тэхналогій правярае навыкі атлетаў у фармаце фіджытал (physical+digital) – сінтэзе фізічнага і лічбавага спорту.
Далучыцца да спаборніцтваў 13 і 14 снежня ўсе жадаючыя могуць па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 65 (Prime Hall). Уваход вольны.