Спорт будучыні: у Мінску пры падтрымцы А1 і БАКС пройдзе адбор для міжнародных спаборніцтваў па камп'ютарных і класічных відах спорту
У Беларусі пройдуць адборачныя этапы для ўдзелу ў «Гульнях будучыні», спаборніцтвах у новым фармаце пад назвай фіджытал, якія яднаюць камп'ютарны і класічны спорт. Найлепшыя каманды паедуць на фінальны этап турніру ў 2024 годзе, каб прадставіць краіну на міжнароднай арэне.
Адборачны этап спаборніцтваў адбудзецца пры падтрымцы кампаніі А1, Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту, Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Першыя спаборніцтвы пройдуць ужо 23 верасня. Па выніках адборачных этапаў будзе сабраная нацыянальная зборная – яна і адправіцца прадстаўляць Беларусь на «Гульнях будучага» ў Казані.
«Удзел у такім маштабным міжнародным турніры – падзея як для кожнага асобнага спартсмена, які туды трапляе, так і для ўсёй беларускай індустрыі кіберспорту. Гэта важны крок у развіцці дадзенай сферы ў нашай краіне, – заўважыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце А1, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту Антон Бладзік. – Асаблівую ўвагу варта надаць унікальнасці фармату фіджытал-гульняў, дзякуючы якому прафесійныя геймеры, як юныя, так і больш сталыя, будуць больш далучаныя да класічных відаў спорту і наадварот. Такі падыход да спаборніцтваў дазволіць звярнуць увагу гледачоў і гульцоў на неабходнасць усебаковага развіцця спартсменаў: у роўнай ступені фізічнай падрыхтоўкі і ўдасканалення спецыялізаваных гульнявых навыкаў».
Усе жадаючыя могуць далучыцца да першага мерапрыемства 23 верасня а 13:00 па адрасе г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20. Уваход вольны.