Стадыён «Дынама» і «А1 Юніёр» запрашаюць дзяцей на Дзень адчыненых дзвярэй футбольнага клуба
Стадыён «Дынама» і «А1 Юніёр» запрашаюць дзяцей на Дзень адчыненых дзвярэй футбольнага клуба 20 жніўня стадыён «Дынама» запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніёр». Незалежна ад навыкаў і досведу гульні хлопчыкі і дзяўчынкі ад 5 да 15 гадоў змогуць паўдзельнічаць у адкрытай трэніроўцы.
Для гэтага неабходна прайсці тут папярэднюю рэгістрацыю. У дзень мерапрыемства стадыён пачне прымаць гасцей з 10:00, а з 11:00 да 14:00 на полі запрацуюць пляцоўкі для трэніроўкі гульцоў рознага ўзросту. Для дзяцей 5-9 гадоў – эстафета, рухомыя гульні, паласа перашкод, класічны футбол і матч супраць лялек. Для дзяцей 10-15 гадоў – паласа перашкод, футбольная матэматыка, гольф і дартс, класічны футбол, майстар-клас па футбольным фрыстайле, «Апошні герой» і «Найлепшы пенальтыст». Удзельнікам трэніроўкі неабходна ўзяць з сабой зменны спартыўны абутак – красоўкі або шыпоўкі, але не буцы.
Падчас і пасля майстар-класаў і трэніровак будучыя чэмпіёны разам з бацькамі змогуць зрабіць здымкі ў тэматычнай фотазоне. Акрамя таго, усіх гасцей Дня адчыненых дзвярэй чакаюць конкурсы і іншыя забавы, а таксама падарункі і памятныя прызы ад клуба «А1 Юніёр».
Дзень адчыненых дзвярэй дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніёр» праходзіць штогод і стаў ужо традыцыйным святам для юных аматараў спорту і іх бацькоў. Галоўная мэта – матываваць дзяцей займацца спортам і, вядома ж, прыцягнуць у клуб новых таленавітых удзельнікаў.
«А1 Юніёр» – дзіцячы футбольны клуб, у якім займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Трэнеры падбіраюць для дзяцей самыя эфектыўныя практыкаванні і рыхтуюць гульцоў, якія могуць упэўнена выступаць на самым высокім узроўні. З 2019 года клуб развіваецца пры падтрымцы кампаніі А1. Заняткі праходзяць у Мінску на базе спартыўных устаноў і ўстаноў адукацыі, у тым ліку ў раёнах станцый метро «Плошча Якуба Коласа», «Спартыўная», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», «Каменная горка», «Кунцаўшчына», «Плошча Перамогі» і «Няміга». Таксама працуюць групы ў мікрараёне Лябяжы і прысталічнай вёсцы Тарасава.