Старт продажаў бесправадных навушнікаў HONOR CHOICE X5 Lite ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў бесправадных навушнікаў HONOR CHOICE X5 Lite ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы даступнай мадэлі бесправадных навушнікаў – HONOR CHOICE X5 Lite. Набыць навінку можна ўсяго за 69 рублёў адным плацяжом.

 

Кампактныя навушнікі HONOR CHOICE X5 Lite стануць вашым надзейным спадарожнікам у любой сітуацыі. Дзякуючы чыпу Bluetooth 5.3 іх можна лёгка падключыць да прылады, забяспечыўшы стабільнае злучэнне і імгненны доступ да любімай музыкі. Два мікрафоны гарантуюць ідэальную перадачу голасу, а інтэлекутальная тэхналогія шумапрыглушэння зніжае навакольныя гукі, робячы тэлефонныя размовы максімальна камфортнымі.

 

HONOR CHOICE X5 Lite забяспечваюць да 35 гадзін аўтаномнай працы пры выкарыстанні кейса, што робіць іх ідэальным выбарам для працяглых паездак. А дзякуючы ўзроўню абароны IP54, навушнікі гатовыя да выкарыстання і падчас інтэнсіўных трэніровак, і ў дажджлівае надвор'е, і ў іншых падобных сітуацыях.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы