Старт продажаў навінкі: планшэт Xiaomi Pad 6 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў навінкі: планшэт Xiaomi Pad 6 – ужо ў А1

Архіў закупак

У А1 стартавалі продажы флагманскай навінкі – планшэта Xiaomi Pad 6 8GB/256GB. Набыць прыладу можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў – усяго ад 140,81 рубля ў месяц. Акрамя таго, планшэт даступны ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 68,70 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Pad 6 – стылёвы і элегантны планшэт, які вылучаецца матавым металічным пакрыццём тыльнай панэлі і бакавых граняў. Навінка спалучае ў сабе масу пераваг: гэта эрганамічны дызайн з дысплэем кінематаграфічнага ўзроўню ў 11 цаляў і з частатой абнаўлення да 144 Гц, а таксама працэсар перадавога ўзроўню Qualcomm Snapdragon 870, які адказвае за высокую прадукцыйнасць і дасць рады з самымі інтэнсіўнымі задачамі.

 

Прылада стане выдатным памочнікам у забавах дзякуючы чатыром дынамікам і сістэме Dolby Atmos, якая забяспечвае аб'ёмнае гучанне з эфектам поўнага пагружэння.

 

Ёмістасць батарэі складае 8840 мАг: поўнага зараду планшэта хапае на тое, каб выконваць працоўныя задачы і праглядаць забаўляльны кантэнт працяглы час. Дадаткова гаджэт падтрымлівае функцыю хуткай зарадкі 33 Вт.

 

Навінка стане выдатнай забаўляльнай прыладай як дома, так і ў падарожжы.

 

Набывайце Xiaomi Pad 6 у А1!

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.