Старт продажаў Xiaomi Redmi 13C у А1: усё неабходнае – у адной прыладзе
У магазінах А1 стартавалі продажы цікавай навінкі ад брэнда Xiaomi – смартфона Redmi 13C. Набыць дэвайс можна адным плацяжом ад 499 рублёў, а таксама аформіць у растэрміноўку або крэдыт.
Xiaomi Redmi 13C аснашчаны яркім і насычаным 6,74-цалёвым дысплэем з частатой абнаўлення да 90 Гц. Зафіксаваць найлепшыя моманты з добрай дэталізацыяй дапаможа трайная камера да 50 Мп. А акумулятар ёмістасцю 5 000 мАг забяспечыць працяглыя гадзіны карыстання смартфонам без неабходнасці пастаяннай падзарадкі.
Мадэль прадстаўленая ў двух аб'ёмах аператыўнай і ўбудаванай памяці: 4/128 ГБ і 8/256 ГБ.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.