Сувязь для абанентаў А1 палепшылася больш чым у 120 населеных пунктах па ўсёй краіне
А1 дзеліцца вынікамі новага маштабнага пашырэння 4G-сеткі для сваіх абанентаў: паляпшэнне мабільнай сувязі і інтэрнэту адбылося больш чым у 120 населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Такія рэгулярныя працы на сетцы чацвёртага пакалення дазваляюць паўсюдна павялічваць пакрыццё і прапускную здольнасць сувязі як у абласных і раённых цэнтрах, так і ў сельскай мясцовасці і ўздоўж аўтамагістраляў краіны.
4G дае доступ да высокай хуткасці перадачы даных, што забяспечвае хуткі і стабільны мабільны інтэрнэт для навучання, працы, стрымінгу, анлайн гульняў, відэазванкоў і нават для разумных сэрвісаў (IoT). Акрамя таго, карыстальнікам сувязі чацвёртага пакалення даступна паслуга VoLTE (званкі ў 4G), якая істотна паляпшае якасць галасавых выклікаў, скарачае час усталявання злучэння і дазваляе адначасова карыстацца галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам.
У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Праверыць пакрыццё сеткі 4G абаненты A1 могуць на сайце, а пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі – у адмысловай форме.
Пра кампанію
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання. Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць базавых станцый у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў у сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.