Тарыфы з перадаплатай – нават праз інтэрнэт: «SIM-to-go» пашырае магчымасці падключэння да А1 | Навiны | Пра кампанію

Тарыфы з перадаплатай – нават праз інтэрнэт: «SIM-to-go» пашырае магчымасці падключэння да А1

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

А1 пашырае магчымасці для самастойнага падключэння фізічных асоб да сеткі: з 11 ліпеня 2023 года камплект «SIM-to-go» з тарыфным планам з перадаплатай можна атрымаць у тым ліку ў магазінах і ў інтэрнэт-магазіне кампаніі.

 

У прапанове «SIM-to-go» фізічным асобам даступныя тарыфныя планы з перадаплатай пакетаў паслуг на 30 дзён: «Без пераплат», «Драйв 5», «Драйв 20» і «Без Ліміту 2.0». Іх ключавая перавага – немагчымасць сысці ў мінус.

 

Атрымаць камплект «SIM-to-go» з тарыфным планам з перадаплатай у магазінах А1 або замовіць яго ў інтэрнэт-магазіне можна бясплатна. Для атрымання «SIM-to-go» не патрабуецца ніякіх дакументаў. Актываваць камплект можна на працягу года з моманту выдачы.

 

Падрабязней пра працэдуру падключэння і пераносу нумара праз праграму «Мой А1» можна даведацца па спасылцы.

 

У сувязі з дадаваннем новым магчымасцей для самастойнага падключэння з 11 ліпеня 2023 года будуць унесеныя змены з некаторыя дакументы. З іх абноўленымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

 

Падрабязнасці – на сайце кампаніі, афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.