Цяпер і для дома: у магазінах А1 з'явіліся смарт-тэлевізары і пыласосы | Навiны | Пра кампанію

Цяпер і для дома: у магазінах А1 з'явіліся смарт-тэлевізары і пыласосы

Прылады

А1 запускае продажы смарт-тэхнікі для дома. Наведвальнікі магазінаў кампаніі, у тым ліку інтэрнэт-магазіна, змогуць скарыстацца выгаднымі ўмовамі набыцця тэлевізараў, а таксама карысных у побыце бесправадных і робатаў-пыласосаў.

 

На старце продажаў у А1 прадстаўленыя пыласосы ад аднаго з лідараў у вытворчасці смарт-тэхнікі для дома — кампаніі Xiaomi і Dreame. Што да тэлевізараў, то пакупнікам даступная прадукцыя Xiaomi, мадэлі ад Яндэкс з убудаваным памочнікам Аліса, а таксама прылады брэнда iFFalcon.

 

Навінкі для дома можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку без пераплат на 6 ці 11 месяцаў. Апрача таго, некаторыя мадэлі пыласосаў і тэлевізараў даступныя па спецыяльных акцыйных умовах, якія дазваляюць сэканоміць значныя сумы і набыць прыладу з дадатковым спецыяльным бонусам. Падрабязную інфармацыю пра зніжкі і бонусы можна даведацца, перайшоўшы па спасылцы.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы