Цяпер і ў Магілёве: А1 пашырае сетку «Інклюзіўных кавярань» у рэгіёнах Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Цяпер і ў Магілёве: А1 пашырае сетку «Інклюзіўных кавярань» у рэгіёнах Беларусі

ESG / Аб кампаніі

Сетка «Інклюзіўных кавярань» адкрывае пры падтрымцы кампаніі А1 чацвёртую ўстанову ў Магілёве ў гандлёвым цэнтры «Е-Сіці» па адрасе: вул. Гагарына, 79. Ва ўнікальнай кавярні безбар'ернае асяроддзе створана не толькі для гасцей, але і для супрацоўнікаў – такім чынам, у Магілёве з'явяцца два новыя працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю. Адкрыццё ўстановы адбылося 19 снежня з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў.

«Кампанія А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) падтрымлівае ідэі інклюзіі і стварэння грамадства роўных магчымасцей. «Інклюзіўная кавярня» ў Магілёве – яшчэ адзін крок да дасягнення гэтых мэт. У новай установе сеткі, як і ў іншых «Інклюзіўных кавярнях», створана безбар'ернае асяроддзе, каб усе людзі незалежна ад фізічных магчымасцей маглі рэалізаваць свой патэнцыял. Упэўненыя, што гэтая мадэль можа стаць прыкладам і для іншых бізнесаў, якім хацелася б зрабіць крок да стварэння інклюзіўнага асяроддзя на працоўных месцах», – адзначылі ў А1.

 

Пашыраючы сетку «Інклюзіўных кавярань», А1 імкнецца ствараць больш працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю ў Мінску і рэгіёнах. Будучыя барыста праходзяць навучанне прафесіі і працягваюць удасканальваць свае навыкі. Тры «Інклюзіўныя кавярні» ўжо паспяхова працуюць у Мінску і Брэсце. Цяпер жыхары і госці Магілёва таксама змогуць атрымаць асалоду ад кавы ва ўстанове, дзе кожны наведвальнік і супрацоўнік – асаблівы.

Такім чынам кампанія паслядоўна прытрымліваецца прынцыпаў ESG – клопату аб навакольным асяроддзі, сацыяльнай адказнасці і эфектыўным кіраванні – і ў адпаведнасці са сваёй стратэгіяй развівае інклюзіўныя праекты. Прычым нават у самой кампаніі большасць офісаў А1 з'яўляюцца аб'ектамі з безбар'ерным асяроддзем, а гібрыдны фармат работы дазваляе разглядаць заяўкі на работу ў тым ліку ад людзей з інваліднасцю.