TeXet TM-117 4G PRO: новы кнопкавы тэлефон з падтрымкай 4G – усяго за 99 рублёў у А1
А1 аб'яўляе старт продажаў бюджэтнага кнопкавага тэлефона ад брэнда TeXet: TM-117 4G PRO. Даступная прылада прапануе набор характарыстык, які ўражвае, усяго за 99 рублёў.
Зроблены ў строгім і лаканічным дызайне, TeXet TM-117 4G PRO стане ідэальным выбарам для тых, хто шукае недарагі, але функцыянальны тэлефон. Дэвайс мае кампактныя памеры, дзякуючы якім ён лёгка змяшчаецца ў далоні. Экран дыяганаллю 1,77 цалі забяспечвае камфортнае выкарыстанне ўсіх функцый прылады. Акумулятар ёмістасцю 1 000 мАг гарантуе працяглы час работы без неабходнасці частай падзарадкі.
Нягледзячы на сваю бюджэтную цану, TeXet TM-117 4G PRO падтрымлівае ўсе базавыя функцыі, неабходныя сучаснаму карыстальніку: аўдыё- і відэаплэер, радыё, дыктафон і нават мае падтрымку 4G-сетак.
Дзякуючы ўсяму гэтаму, TeXet TM-117 4G PRO становіцца не толькі зручным і надзейным тэлефонам для паўсядзённага выкарыстання, але і выдатным інструментам для працы. Гэта мадэль выдатна падыдзе для людзей любога ўзросту, прапаноўваючы цудоўныя суадносіны цаны і якасці.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.