Вулічны кінатэатр і інклюзіўная кавярня: А1 далучыцца да сямейнага пікніка «Промні дабра» ў Брэсце
Сямейны пікнік «Промні дабра» пройдзе 1 ліпеня ў Брэсце. Цэнтральны парк культуры і адпачынку на адзін дзень будзе падзелены на тэматычныя забаўляльныя зоны: на пляцоўцы А1 госці свята змогуць наведаць кінатэатр пад адкрытым небам і «Інклюзіўную кавярню». Для ўсіх жадаючых уваход вольны.
На галоўнай сцэне фестывалю на працягу дня будуць выступаць музычныя і танцавальныя калектывы, праводзіцца конкурсы і флэшмобы ад вядучых і дыджэяў. Увечары сваё магічнае шоу пакажа найлепшы ілюзіяніст краіны Арсен Мелканян. Хэдлайнерам фестывалю стане гурт «Отпетые мошенники».
Спецыяльна для сямейнага пікніка А1 адкрые ў брэсцкім парку кінатэатр VOKA пад адкрытым небам, дзе пакажуць папулярнае сусветнае кіно ў беларускай агучцы, а таксама мультсерыял уласнай вытворчасці «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»
Акрамя таго, гледачы змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях і кінаквізах, а таксама пакаштаваць асноўнае і летняе меню адной з самых вядомых кавярняў Беларусі – «Інклюзіўная кавярня» ў А1». Барыста будзе гатаваць напоі побач з вулічным кінатэатрам VOKA, на інклюзіўным кава-пойнце, абсталяваным з улікам безбар'ернага асяроддзя.
Для камфортнага прагляду на пляцоўцы размесцяць крэслы-мяшкі і намёт, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад кафейных напояў і прагляду фільмаў.
Сямейны фестываль «Промні дабра» пачнецца ў 11:00 і працягнецца да 23:00. Яго праводзіць кампанія BREMOR да свайго 25-годдзя.