Ультралегкий Xiaomi 11 Lite 5G NE – уже в продаже в А1 | Навiны | Пра кампанію

Ультралегкий Xiaomi 11 Lite 5G NE – уже в продаже в А1

У А1 пачаліся продажы новага смартфона ад Xiaomi – 11 Lite 5G NE. Аформіць куплю можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 53,29 рубля ў месяц ці ад 1279 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом.

 

Навінка ад папулярнага кітайскага брэнда стала адным з самых лёгкіх смартфонаў з падтрымкай 5G і магутнай батарэяй: прылада важыць усяго 158 г. Смартфон атрымаў 6,55-цалёвы дысплей з частатой абнаўлення экрана да 90 Гц, а таксама трайную камеру з асноўным модулем на 64 Мп і франтальную камеру на 20 Мп. Гэта мадэль аснашчана ёмістым акумулятарам на 4250 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі магутнасцю 33 Вт. Навінка даступная ў канфігурацыях з 128 ГБ і 256 ГБ убудаванай памяці, а таксама чатырох колерах: «снежны белы», «блакітны баблгам», «чорны жэмчуг», «ружовы персік».

 

Спяшайцеся за яркай прэм'ерай у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.