Спрасціце прыбіранне разам з высокапрадукцыйным Xiaomi Vacuum Cleaner G20 Max – мадэль ужо даступна ў А1
Рады прадставіць вашай увазе навінку, якая была распрацавана, каб зрабіць прыбіранне без стрэсу. Пыласос Xiaomi Vacuum Cleaner G20 Max можна набыць у А1 як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом усяго ад 44,78 рубля.
Xiaomi Vacuum Cleaner G20 Max аснашчаны магутным высакаскорасным бесшчотачным рухвіком, які забяспечвае магутнасць усмоктвання да 180 АВт, што на 20% перавышае прадукцыйнасць папярэдняй мадэлі і дазваляе эфектыўна пазбаўляцца ад стойкага пылу і шэрсці хатніх жывёл. Акрамя таго, каляровы святлодыёдны дысплэй высокай выразнасці адлюстроўвае ў рэжыме рэальнага часу даныя пра ўзровень усмоктвання і стан акумулятара, забяспечваючы прастату і зручнасць эксплуатацыі.
І гэта яшчэ не ўсё – спяшаемся нагадаць, што ўся лінейка пыласосаў Xiaomi Vacuum Cleaner G20 цяпер прадстаўлена ў А1.
Xiaomi Vacuum Cleaner G20 мае аналагічны рухавік з максімальнай магутнасцю ўсмоктвання 150 АВт, што дазваляе эфектыўна пазбаўляцца ад смецця вялікага памеру, доўгіх валасоў з дываноў і пылу з глыбокіх шчылін. Дзякуючы ўбудаваным акумулятарным батарэям вялікай ёмістасці і тром рэжымам прыбірання можна прыбраць увесь дом адным заходам. Акрамя таго, цяпер зручна пазбаўляцца ад пылу, смецця і ачышчаць пылазборнік: адсек для збору пылу адкрываецца аўтаматычна.
Xiaomi Vacuum Cleaner G20 Lite мае рухваік, які забяспечвае магутнасць усмоктвання да 18 000 Па, што дазваляе яму лёгка пазбаўляцца ад крупінак нават з цяжкадаступных месцаў. Устаноўленыя спераду святлодыёдныя фары падсвечваюць пыл у цёмных шчылінах, што дазваляе больш пільна ачышчаць зацемненыя месцы. Пяціступеньчатая дакладная фільтрацыя затрымлівае 99,9% цвёрдых крупінак, прадухіляючы паўторнае забруджванне паветра, а ўбудаваны акумулятар вялікай ёмістасці азначае, што можна забыць пра праблемы з электрасілкаваннем.
Выбірайце тое, што даспадобы: пыласосы Xiaomi на любы густ!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.