Паслуга «Скарбонка»: абаненты А1 змогуць атрымліваць бонусы за ўваходныя хвіліны з іншых сетак | Навiны | Пра кампанію

Паслуга «Скарбонка»: абаненты А1 змогуць атрымліваць бонусы за ўваходныя хвіліны з іншых сетак

З 10 чэрвеня 2021 года абанентам актуальных тарыфаў А1 стала даступная ўнікальная для беларускага рынку паслуга «Скарбонка». Падключыўшы яе, абаненты будуць атрымліваць на свой баланс бонусы за кожную хвіліну ўваходнага званка ад іншых мабільных аператараў Беларусі. Кожная хвіліна прынясе 1 капейку. Чым больш званкоў прымае абанент і чым даўжэйшыя яны, тым больш выгады ён атрымлівае.

 

Падключыць «Скарбонку» могуць фізічныя асобы – абаненты тарыфных планаў «Стартавы», «Камфорт S», «Камфорт M», «Камфорт L», «Камфорт XL» і «Без Ліміту». Абаненцкая плата за карыстанне паслугай «Скарбонка» складае 1 рубель у месяц. Пры гэтым абанентам тарыфных планаў «Стартавы» і «Камфорт S» да 31 жніўня 2021 года паслуга даступная па спецыяльнай цане 0,50 рубля ў месяц.

 

Па выніках месяца бонусы суміруюцца і будуць залічаны на асабовы рахунак абанента на працягу 5 дзён, пра што карыстальнік атрымае інфармацыйнае паведамленне. Бонусы могуць быць выкарыстаны ў залік аплаты любых паслуг сувязі А1, а таксама абсталявання, набытага ў растэрміноўку ў А1.

 

Падключыць паслугу «Скарбонка» можна да 31 жніўня 2021 года ў дадатку «Мой А1», у Асабістым кабінеце на сайце A1.by ці пры звароце да кансультантаў у крамах кампаніі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.