У А1 banking з'явілася магчымасць аформіць страхавы поліс | Навiны | Пра кампанію

У А1 banking з'явілася магчымасць аформіць страхавы поліс

У дадатку А1 banking з'явіўся новы функцыянал: цяпер з яго дапамогай можна не толькі аплаціць патрэбныя рахункі або перавесці грошы, але і аформіць розныя прадукты ад ЗАСТ «Імкліва Іншуранс» без наведвання офіса страхавой кампаніі.

 

Для афармлення страхоўкі трэба ўвайсці ў дадатак А1 banking пад сваім акаўнтам, выбраць прапанову, якая зацікавіць, – страхаванне тых, хто выязджае за мяжу, жыцця і здароўя, маёмасці або фінансаў – і пацвердзіць кошт адпаведнага страхавога ўнёску. Ажыццявіць аплату можна ў тым ліку з выкарыстаннем ліміту паслугі «А1 Гаманец», а дагавор страхавання будзе высланы кліенту па электроннай пошце.

 

Скарыстацца новай магчымасцю могуць абаненты любога мабільнага аператара, уладальнікі віртуальнай карткі A1 banking, а таксама трымальнікі картак VISA, Mastercard або Maestro любога банка Беларусі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.