У А1 для куплі стаў даступны смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH 3
У А1 пачаліся продажы новых мадэляў смарт-гадзіннікаў – HUAWEI WATCH 3 Active у чорным колеры і HUAWEI WATCH 3 Classic з карычневым скураным раменьчыкам. Набыць прылады можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 45,79 рубля ці аднаразовым плацяжом ад 1099 рублёў.
HUAWEI WATCH 3 атрымаў тонкі корпус з нержавеючай сталі і керамікі, стылёвыя зменныя цыферблаты, а таксама выдатны каляровы AMOLED-экран, інфармацыя на якім выразна бачная нават на сонцы.
Акрамя стандартных карысных опцый – больш за 100 рэжымаў трэніровак, адсочвання сну, будзільніка, таймера, пульсамера, кіравання музыкай і званкамі – прылада аўтаматычна мерае ўзровень кіслароду ў крыві і тэмпературу паверхні скуры. Без падзарадкі гадзіннік можа працаваць да 14 дзён.
Выбірайце яркія і незаменныя аксесуары ў А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.