У А1 пачаліся продажы планшэта Lenovo Tab P11
З 28 красавіка А1 пачынае продажы планшэта Lenovo Tab P11. Навінка валодае наборам характарыстык, аптымальна збалансаваных для вырашэння любых штодзённых задач: ад працы і навучання да забаў.
11-цалёвы планшэт з вялікім аб'ёмам убудаванай памяці (ён складае 128 ГБ) працуе пад кіраваннем АС Android 10. Прылада атрымала працэсар Qualcomm Snapdragon 662, 6 ГБ аператыўнай памяці для хуткага пераключэння паміж запушчанымі дадаткамі і эфектыўнай працы ў рэжыме шматзадачнасці, а таксама акумулятар ёмістасцю 7700 мАг, поўнага зараду якога хопіць на 12 гадзін прагляду відэа ці інтэрнэт-сёрфінгу.
Франтальная камера высокага раздзялення (8 Мп) прызначана ў першую чаргу для камфортнага камунікавання ў рэжыме відэаканферэнцый, што робіць Lenovo Tab P11 незаменным памочнікам для аддаленай працы і вучобы. Акрамя таго, у якасці дадатковых опцый да прылады прапануюцца здымная клавіятура з сэнсарнай панэллю і сцілус Lenovo Precision Pen 2, што яшчэ больш пашырае спектр яго магчымасцяў.
Навінка даступная ад 45,79 рубля у растэрміноўку да 24 месяцаў ці за 1099 рублёў пры аднаразовай аплаце. Планшэт прадстаўлены ва ўсіх крамах А1, у тым ліку ў віртуальнай.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.