У A1 пачаўся продаж прадукцыйнага POCO X3 Pro | Навiны | Пра кампанію

У A1 пачаўся продаж прадукцыйнага POCO X3 Pro

У A1 стартаваў продаж стылёвай навінкі – смартфона з флагманскімі характарыстыкамі POCO X3 Pro.

 

Мадэль прадстаўлена ў двух мадыфікацыях: з 6 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай памяці, а таксама з 8 ГБ аператыўнай і 256 ГБ убудаванай. Дыяганаль экрана 6,67 цаляў – ідэальны памер для прагляду відэа, гульняў і сёрфінгу ў інтэрнэце. Прылада таксама атрымала 4-модульную камеру на 48 Мп для яркіх здымкаў. Сканер адбіткаў пальцаў ўбудаваны ў бакавую кнопку ўключэння смартфона. Ёмістая батарэя на 5160мАч падтрымлівае хуткую зарадку: на тое, каб зарадзіцца да 100%, POCO X3 Pro патрабуецца ўсяго гадзіна. У

 

А1 цана на прыладу стартуе з 999 рублёў – столькі каштуе версія з аб'ёмам памяці 128 ГБ. Пры афармленні пакупкі ў растэрміноўку да 24 месяцаў плацяжы складуць ад 41,62 рубля ў месяц.

 

Версія з 256 ГБ убудаванай памяці даступная за 1099 рублёў або за 45,79 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.