У А1 пачаліся продажы Samsung Galaxy A41 і Samsung Galaxy Tab S6 Lite LTE | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаліся продажы Samsung Galaxy A41 і Samsung Galaxy Tab S6 Lite LTE

У А1 стартавалі продажы навінак Samsung – планшэта Samsung Galaxy Tab S6 Lite LTE і смартфона Samsung Galaxy A41. Прылады можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Samsung Galaxy A41 – палепшаная версія папулярнай мадэлі 2019 года Samsung Galaxy A40. Навінка аснашчана больш магутнай трайной асноўнай камерай: галоўны модуль на 48 Мп робіць яркія і выразныя здымкі нават уначы, ультрашырокавугольны на 8 Мп дапамагае ствараць панарамныя здымкі з вуглом агляду 123 градусы, а модуль на 5 Мп з датчыкам глыбіні адказвае за натуральны эфект баке. Прылада таксама атрымала франтальную камеру на 25 Мп, 6,1-цалёвы бязрамкавы дысплей Super AMOLED, акумулятар 3500 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі, убудаваны ў экран сканер адбіткаў пальцаў і шматузроўневую сістэму абароны.

 

Планшэт Samsung Galaxy Tab S6 Lite LTE аснашчаны вялікім 10,4-цалёвым экранам з дазволам 2000×1200, стэрэадынамікамі ад AKG і гукавой сістэмай DolbyAtmos, што стварае магутны і добра збалансаваны гук. Васьміядзерны працэсар Exynos 9611 у звязцы з 4 ГБ аператыўнай памяці забяспечвае хуткую працу ўсіх дадаткаў, а за доўгі час працы прылады адказвае акумулятар 7040 мАг. Акрамя таго, планшэт атрымаў падтрымку электроннага пяра S Pen.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.