У А1 стартаваў перадзаказ iPhone 12 Pro Max
А1 адкрыў перадзаказ новага смартфона ад Apple. Заказаць iPhone 12 Pro Max, каб стаць адным з першых уладальнікаў доўгачаканага дэвайса, можна да 10 снежня ўключна.
iPhone 12 Pro Max атрымаў Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,7 цалі са шклом павышанай трываласці Ceramic Shield, якое ў чатыры разы скарачае імавернасць пашкоджанняў пры падзенні ў параўнанні з iPhone мінулага пакалення, падтрымку аксесуараў MagSafe, а таксама пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граней корпуса. Новая сістэма камер Pro забяспечвае выдатную якасць здымкаў у любым з даступных рэжымаў – у тым ліку і ў начным.
Набыць iPhone 12 Pro Max можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 199,45 рубля.
Паспейце заказаць свой новы iPhone першымі ў А1!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.