У А1 стартавалі продажы аэрагрыля Xiaomi Smart Air Fryer 4.5L | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы аэрагрыля Xiaomi Smart Air Fryer 4.5L

Прылады

А1 запускае продажы аэрагрыля Xiaomi Smart Air Fryer аб'ёмам 4,5 літры, які робіць гатаванне здаровай і смачнай ежы прасцейшым і хутчэйшым. Набыць навінку можна ў інтэрнэт-магазіне адным плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Xiaomi Smart Air Fryer аснашчаны мадэрнізаваным паветраводам для лепшай цыркуляцыі і размеркавання паветранага патоку, каб гатаванне адбывалася з дапамогай раўнамернага нагрэву без неабходнасці пераварочвання. Тэмпературны дыяпазон ад 40 да 200°C дазваляе гатаваць стравы самых розных тыпаў, а ўбудаваная тэхналогія інтэлектуальнага кантролю тэмпературы NTC забяспечвае дакладны кантроль, папярэджваючы прыгаранне.

 

Дзякуючы канвекцыйнаму нагрэву на 360° прадукты раўнамерна прапякаюцца з мінімальным выкарыстаннем масла, ствараючы апетытную хрумсткую скарыначку і захоўваючы сакавітасць усярэдзіне.

 

Xiaomi Smart Air Fryer таксама падтрымвае кіраванне праз інтэрактыўны дысплэй і галасавыя каманды Google Assistant, што робіць працэс гатавання зручным, дазваляе абіраць варыянты страў з перадусталяваных рэцэптаў і кантраляваць гатоўнасць ежы ў любы момант.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.