У А1 стартавалі продажы фітнес-бранзалета Honor Band 6
У А1 пачаліся продажы новага фітнес-бранзалета Honor Band 6. Прыладу можна набыць за 159 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 6,62 рубля ў месяц.
Шостая версія фітнес-бранзалета аснашчана 1,47-цалёвым AMOLED-экранам з тонкімі рамкамі. Дысплей стаў істотна большым, чым у пятай версіі, і больш зручным у выкарыстанні.
Працуе фітнес-бранзалет да 14 дзён без падзарадкі дзякуючы высакаёмістай батарэі. Таксама прылада мерае ўзровень кіслароду ў крыві, ажыццяўляе кругласутачны маніторынг пульсу, мае 10 прафесійных спартыўных рэжымаў і зменны дызайн цыферблата.
За кошт функцыі кіравання прайграваннем музыкі, аддаленага кіравання камерай, пошуку смартфона і іншых карысных функцый штодзённае выкарыстанне Honor Band 6 стане простым і зручным.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.