У А1 стартавалі продажы HONOR 9S | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы HONOR 9S

У А1 пачаліся продажы бюджэтнай навінкі HONOR 9S. Набыць смартфон можна як аднаразовым плацяжом за 279 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў за 11,62 рубля ў месяц.

 

HONOR 9S атрымаў бязрамкавы HD-экран на 5,45 цалі для сёрфінгу ў інтэрнэце і прагляду відэа з эфектам максімальнага паглыблення. Навінку адрознівае стылёвы і эрганамічны дызайн: лёгкі корпус смартфона таўшчынёй 8,35 мм зручна трымаць у руцэ. У крамах А1 гэта мадэль даступная ў чорным і сінім колерах.

 

Асноўная камера на 8 Мп і франтальная камера на 5 Мп дапамогуць захаваць кожную падзею і сустрэчу ў яркіх колерах, а рэжым абароны зроку забяспечыць камфортны прагляд кантэнту нават у цемры. Разблакаваць экран можна з дапамогай функцыі распазнавання твару.

 

Энергаэфектыўны 8-ядзерны працэсар і акумулятар ёмістасцю 3020 мАг дазваляюць карыстацца прыладай без падзарадкі да аднаго дня працы. Прылада аснашчана слотам для двух SIM-карт, а таксама асобным слотам для карты памяці microSD да 512 ГБ.

 

Спяшайцеся за навінкай HONOR у А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.