У А1 стартавалі продажы HUAWEI P smart 2021
У А1 з'явіўся новы смартфон ад HUAWEI – P smart 2021. Прыладу можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам ад 29,12 рубля ці аднаразовым плацяжом за 699 рублёў.
HUAWEI P smart 2021 аснашчаны экранам на 6,67 цалі з раздзяленнем FHD+ і падтрымлівае функцыю хукай зарадкі HUAWEI SuperCharge 22,5 Вт. Доўгую працу прылады забяспечвае батарэя ёмістасцю 5000 мАг.
Навінка атрымала камеру з чатырма аб'ектывамі з падтрымкай штучнага інтэлекту і перадавым датчыкам HUAWEI SuperSpectrum, што дазваляе рабіць эфектныя здымкі нават пры недастатковым асвятленні. Гэта асноўны модуль на 48 Мп з высокім раздзяленнем, шырокавугольны на 8 Мп, макрамодуль на 2 Мп і модуль на 2 Мп з датчыкам вымярэння глыбіні рэзкасці.
Яшчэ адна адметная асаблівасць гэтай мадэлі – убудаваны ў кнопку сілкавання сканер адбіткаў пальцаў, з дапамогай якога разблакаваць смартфон можна адным дотыкам бакавой грані. Таксама прылада падтрымлівае тэхналогіі бескантактнай аплаты.
Пачні новы год з куплі новага смартфона ў А1!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.