У А1 стартаваў продаж iPhone 14 Pro | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў продаж iPhone 14 Pro

Прылады

Добрая навіна для прыхільнікаў брэнда Apple: у А1 стартаваў продаж iPhone 14 Pro з аб’ёмам убудаванай памяці на 128 і 256 ГБ. Смартфоны даступныя для куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 245,78 рубля ў месяц.

 

iPhone 14 Pro атрымаў 6,1-цалёвы дысплэй Super Retina XDR з тэхналогіяй ProMotion і частатой абнаўлення да 120 Гц. Акрамя таго, экран абаронены звышмоцным шклом Ceramic Shield. Хуткую работу дэвайса забяспечвае новы 6-ядзерны чып A16 Bionic. А інавацыйная 48-мегапіксельная камера з палепшаным начным рэжымам здымкі забяспечвае неверагодную дэталізацыю фатаграфій і відэа. Смартфон абаронены ад уздзеяння вады па стандарце IP68.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.