У А1 стартавалі продажы ноўтбука HONOR MagicBook Х15 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы ноўтбука HONOR MagicBook Х15

А1 пашырае партфоліа ноўтбукаў новай прыладай ад папулярнага брэнда HONOR: ультрабукам HONOR MagicBook X15.

 

Новы HONOR MagicBook X15 – кампактны і звышлёгкі (вагой усяго 1560 г) ноўтбук новага пакалення, які па цане можна параўнаць з планшэтам. У А1 дадзеную мадэль можна набыць ад 1 799 рублёў аднаразовым плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 74,12 рубля ў месяц. Прылада выдатна падыдзе для школьнікаў, студэнтаў, офісных работнікаў – гэта значыць усіх, каму важная мабільнасць і ўніверсальнасць.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.