У А1 стартавалі продажы ноўтбука HP Envy | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы ноўтбука HP Envy

З 8 верасня ў А1 стала даступная навінка брэнда НР – мадэль Envy. Набыць яе можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

HP ENVY X360 15-Es0006ur – выдатны ноўтбук на кожны дзень, які падыдзе для вырашэння большасці звыклых задач, а таксама забаў. Прадстаўленая мадэль спалучае ў сабе аптымальную цану і прасунутыя характарыстыкі, мае сэнсарны дысплей, аўдыясістэму Bang & Olufsen і сканер адбіткаў пальцаў.

 

Ноўтбук HP ENVY X360 15-Es0006ur можна набыць ад 2 969 рублёў адным плацяжом, а таксама ў выгадную растэрміноўку: яна даецца на тэрмін да 24 месяцаў з памерам штомесячнага плацяжу ад 127,87 рубля.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.