У А1 стартавалі продажы планшэта Lenovo Yoga Tab 11 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы планшэта Lenovo Yoga Tab 11

У А1 пачаліся продажы стылёвай і функцыянальнай навінкі ад Lenovo – планшэта Yoga Tab 11. Прыладу можна набыць аднаразовым плацяжом за 1399 рублёў, а таксама ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ад 58,28 рубля ў месяц.

 

Lenovo Yoga Tab 11 мае ўнікальны дызайн з убудаванай падстаўкай, а верхняя частка задняй панэлі пакрыта тканым матэрыялам. Пры гэтым знешняя прыгажосць планшэта дапоўнена выдатным унутраным зместам: 8-ядзерным працэсарам MediaTek Helio G90T, які дазваляе атрымліваць асалоду ад сучасных гульняў і мультымедыйнага кантэнту, а таксама 8 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ убудаванай. Акрамя таго, навінка атрымала яркі 11-цалёвы дысплей з падтрымкай тэхналогіі Dolby Vision і раздзяленнем 2K, што дазволіць праглядаць любы кантэнт у выдатнай якасці. А дынамікі з падтрымкай тэхналогіі Dolby Atmos забяспечваюць кінематаграфічную якасць гучання, што ператварае прагляд любімых фільмаў у асаблівае задавальненне.

 

Спяшайцеся парадаваць сябе навінкай ад Lenovo у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.