У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy A32 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy A32

У А1 пачаліся продажы Samsung Galaxy A32 на 64 і 128 ГБ. Набыць смартфон можна адным плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Samsung Galaxy A32 атрымаў стылёвы і мінімалістычны дызайн, працэсар MediaTek Helio G80, прасунуты 6,4-цалёвы бязрамкавы экран з частатой абнаўлення да 90 Гц, якая забяспечвае звышплаўную пракрутку і прайграванне кантэнту, а таксама камеру з падтрымкай штучнага інтэлекту. За доўгі час працы прылады адказвае ёмісты акумулятар 5000 мАг, які падтрымлівае функцыю хуткай зарадкі.

 

Купіць смартфон Samsung Galaxy A32 на 64 ГБ можна як аднаразовым плацяжом за 699 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 29,12 рубля ў месяц. Версія на 128 ГБ даступная за 769 рублёў пры куплі аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 32,04 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.