У А1 стартаваў продаж Samsung Galaxy A34 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў продаж Samsung Galaxy A34

Прылады

А1 аб’яўляе аб старце продажу Samsung Galaxy A34. Набыць навінку можна па цане ад 1239 рублёў пры куплі аднаразовым плацяжом. Таксама ўстройства можна аформіць у доўгую растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў усяго ад 51,62 рубля ў месяц.

 

Samsung Galaxy A34 працуе на 8-ядзерным працэсары, які забяспечвае плаўную работу праграм і гульняў. Мадэль даступная ў двух канфігурацыях – з аб’ёмам аператыўнай і ўбудаванай памяці 6/128 ГБ і 8/256 ГБ.

 

Смартфон мае 6,6-цалёвы Super AMOLED-дысплэй c частатой абнаўлення 120 Гц, дзякуючы чаму выява атрымліваецца максімальна кантраснай і насычанай.

 

Навінка выгадна адрозніваецца фотамагчымасцямі. Асноўная камера на 48 Мп, камера з ультрашырокім вуглом агляду на 8 Мп і камера для макраздымкі на 5 Мп дапамогуць зафіксаваць лепшыя моманты, захаваўшы пры гэтым яркасць і колераперадачу кожнага кадра нават пры начной здымцы. А для групавых фота ёсць зручная функцыя аўтазахопу – з ёй здымкі будуць яшчэ больш выразнымі.

 

Дзякуючы акумулятару ёмістасцю 5000 мАг і хуткай зарадцы 25 Вт смартфон можа прапрацаваць цэлы дзень пры ўмераным выкарыстанні.

 

Вытанчаны і лаканічны корпус, плаўныя лініі і прывабныя адценні, а таксама выдатныя тэхнічныя характарыстыкі – усё гэта вы знойдзеце ў смартфоне Samsung Galaxy A34.

 

Набывайце навінку ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.