У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy Note10|10+ | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy Note10|10+

У інтэрнэт-краме A1 стартавалі продажы смартфонаў Samsung Galaxy Note10|10+, якія спалучаюць у сабе магутнасць, прафесійную камеру і разумнае электроннае пяро.

 

Флагманскія смартфоны атрымалі Dynamic AMOLED-экран з дыяганаллю 6,8 цалі у Samsung Galaxy Note10+ і 6,3 цалі у Samsung Galaxy Note10, магутны працэсар, які забяспечвае хуткую загрузку дадаткаў, файлаў і гульняў, а таксама ёмістыя акумулятары на 4300 мАг і 3500 мАг адпаведна. Акрамя таго, прылады парадуюць карыстальніка ўражальнымі магчымасцямі для фота- і відэаздымкі: Samsung Galaxy Note10+ атрымаў 4-модульную камеру, а Samsung Galaxy Note10 – трайную.

 

Галоўная адметная рыса серыі Note — сцілус. У навінках ён стаў больш функцыянальным. Зараз можна кіраваць смартфонам аддалена з дапамогай жэстаў: набліжаць ці аддаляць аб'ект здымкі, гартаць фатаграфіі, кіраваць гучнасцю можна адным клікам ці простага ўзмахам рукі.

 

Аплаціць прыладу можна адным плацяжом або ў растэрміноўку. Так, навінкі даступныя ў растэрміноўку да 30 месяцаў са штомесячным узносам ад 86,63 рубля ў месяц.

 

Спяшайцеся, колькасць смартфонаў абмежаваная.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам перадачы тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.