У А1 стартавалі продажы смартфона Samsung Galaxy М52
А1 аб'яўляе пра старт продажаў новай прылады ад Samsung – смартфона Galaxy M52.
Навінка атрымала Super AMOLED Plus-дысплей з падтрымкай частаты абнаўлення экрана 120 Гц, дыяганаль якога складае 6,7 цалі, а раздзяленне – 2400 х 1080 пікселяў. Корпус смартфона атрымаўся тонкім і лёгкім: яго таўшчыня – усяго 7,4 мм, а вага – 173 г. Пры сваіх габарытах навінка адрозніваецца добрай аўтаномнасцю: у ёй усталяваны акумулятар на 5000 мАг. Ад зарадкі прылада пражыве да аднаго дня і нават болей.
Франтальная камера Samsung Galaxy M52 атрымала раздзяленне 32 Мп. Асноўная камера складаецца з трох модуляў – раздзяленнем 64, 12 і 5 Мп (асноўны, для шырокавугольнай і макраздымкі адпаведна).
Для навінкі быў абраны магутны і прадукцыйны працэсар Qualcomm Snapdragon 778G. Аб'ём пастаяннай памяці складае 128 ГБ (пры гэтым прылада падтрымлівае ўсталёўку карт памяці да 1 ТБ), а аб'ём аператыўнай памяці 6 ГБ. Працуе Samsung Galaxy M52 пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android 11.
Кошт прылады ў А1 складзе 1229 рублёў аднаразовым плацяжом. Купіць яе можна і ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 54,65 рубля ў месяц.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.