У А1 стартавалі продажы разумных гадзіннікаў Apple Watch S4 Nike | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы разумных гадзіннікаў Apple Watch S4 Nike

У А1 стартавалі продажы разумных гадзіннікаў Apple Watch S4 Nike 40m і Apple Watch S4 Nike 44m. Набыць прылады можна адным плацяжом або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Разумныя гадзіннікі Apple Watch S4 Nike воданепранікальныя, у іх можна смела ныраць на глыбіню да 50 метраў. Акрамя таго, навінка атрымала высакаякасны дысплей OLED LTPO, які працуе з тэхналогіямі Retina і Force Touch. Дысплей абаронены шклом Ion-X, якое выдатна вытрымлівае ўдары. Нягледзячы на такую абароненасць дысплея, кіраваць экранам можна нават пад вадой.

 

Гадзіннікі могуць прайграваць музыку, кіраваць галасавым памочнікам Siri, званкамі і музыкай з Apple Music, а таксама прапануюць інтэлектуальныя парады па падтрыманні здаровага ладу жыцця. Таксама ў іх убудаваны бараметрычны вышынямер, які дапамагае падлічваць колькасць лесвічных пралётаў, вызначаць розныя паказчыкі трэніровак, перапады вышынь.

 

Набыць разумны гадзіннік Apple Watch S4 Nike 40m можна адным плацяжом за 1279 рублёў ці ў растэрміноўку ад 53,29 рубля ў месяц, разумны гадзіннік Apple Watch S4 Nike 44m – за 1379 рублёў ці ад 57,44 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.