У А1 стартавалі продажы «разумных» калонак Яндэкс | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы «разумных» калонак Яндэкс

А1 запусціў продаж «разумных» калонак Яндэкс.Станцыя Лайт і Яндэкс.Станцыя Макс. Набыць прылады можна як адным плацяжом усяго ад 139 рублёў, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў ад 6,62 рубля ў месяц.

 

Яндэкс.Станцыі маюць падтрымку галасавога памочніка, які можа кіраваць «разумным» домам, адказваць на пытанні, уключаць музыку ці радыё, прачытаць казку, расказаць пра надвор'е або паставіць будзільнік.

 

Пры гэтым Яндэкс.Станцыя Лайт адрозніваецца мінімалістычным дызайнам, а таксама яркімі колерамі корпуса: ультрафіялетавым і мятным. А Яндэкс.Станцыя Макс пацешыць карыстальнікаў LED-дысплеем, трохпалосным гукам і падтрымкай відэа стандарту 4К.

 

Парадуйце сябе і сваіх блізкіх сучасным і карысным гаджэтам у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы