У А1 стартавалі продажы Xiaomi Mi Smart Band 6 NFC
А1 пачаў продажы фітнес-бранзалета Mi Smart Band 6 NFC. Аксесуар можна набыць за 159 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку ўсяго ад 6,62 рубля ў месяц.
Ключавыя новаўвядзенні дадзенай мадэлі – модуль NFC, які дазваляе праводзіць бескантактныя аплаты трымальнікам карты Mastercard, а таксама 1,56-цалёвы бязрамкавы дысплей, дзякуючы чаму на экране змяшчаецца на 50% больш карыснай інфармацыі ў параўнанні з папярэднімі мадэлямі. Даныя, якія зможа атрымліваць карыстальнік з дапамогай Mi Smart Band 6 NFC, уключаюць частату сардэчных скарачэнняў, насычанасць крыві кіслародам, узровень стрэсу, якасць сну. Акрамя таго, прылада падтрымлівае 30 спартыўных рэжымаў, 6 з якіх распазнаюцца аўтаматычна. Фітнес-бранзалет можа сачыць за мэтамі фізічнай актыўнасці свайго ўладальніка і апавяшчаць пра іх дасягненне, нагадваць пра трэніроўкі і іншыя карысныя звычкі. І, вядома, з яго дапамогай можна праглядаць апавяшчэнні, пераключаць музычныя трэкі і выконваць іншыя звыклыя аперацыі.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.