У А1 стартавалі продажы Xiaomi Pad 5 – першага планшэта Xiaomi у партфоліа А1
У А1 пачаліся продажы планшэтаў брэнду Xiaomi. Першай мадэллю ў гэтым спісе стане навінка – Xiaomi Pad 5. Мадэль даступна ў растэрміноўку без пераплатаў да 24 месяцаў ад 49,94 рубля ў месяц.
Стылёвы і элегантны 11-цалевы планшэт атрымаў якасны IPS-экран з разрозненнем 1600 x 2560 кропак і частатой да 120 Гц, флагманскі працэсар Qualcomm Snapdragon 860 і ёмістую батарэю на 8720 мАг з падтрымкай хуткай 33-ваттнай зарадкі.
Прылада стане выдатным памочнікам і ў забавах дзякуючы чатыром дынамікам і сістэме Dolby Atmos, якая забяспечвае аб'ёмнае гучанне з эфектам поўнага паглыблення.
Xiaomi Pad 5 у А1 можна будзе набыць як адным плацяжом за 1199 рублей, так і ў растэрміноўку без пераплатаў да 24 месяцаў ад 49,94 рубля ў месяц.
Адкрыйце для сябе перавагі навінкі ад Xiaomi разам з А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.