У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi 9C 128GB
У А1 пачаліся продажы бюджэтнай навінкі ад Xiaomi – Redmi 9С 128GB. Прыладу можна набыць як аднаразовым плацяжом за 469 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 19,54 рубля ў месяц.
Навінка ад Xiaomi атрымала стылёвы і яркі дызайн, вялікі 6,53-цалёвы дысплей з раздзяленнем HD+, а таксама ёмісты акумулятар на 5000 мАг. За прадукцыйнасць дэвайса адказвае энергаэфектыўны 8-ядзерны 2,3 ГГц працэсар, які забяспечвае стабільную працу прылады нават пры высокіх нагрузках. А маляўнічыя фатаграфіі дазволіць рабіць асноўная камера, якая атрымала тры модулі на 13 Мп + 2 Мп+ 2 Мп і падтрымку штучнага інтэлекту.
Спяшайцеся ў А1 за новым Xiaomi!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.