У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 10S | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 10S

У А1 пачаліся продажы новага смартфона брэнда Xiaomi – мадэлі Redmi Note 10S. Набыць навінку можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Xiaomi Redmi Note 10S сабраў у сабе найлепшае па прывабнай цане: 6,43-цалёвы AMOLED DotDisplay і датчык знешняй асветленасці на 360°, акумулятар магутнасцю 5000 мАг, які дазволіць заставацца працяглы час анлайн, камеру на 64 Мп з функцыяй штучнага інтэлекту. І ўсё гэта за 739 рублёў пры аднаразовай аплаце ці ад 30,79 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў за версію на 64 ГБ. Версія на 128 ГБ даступная да куплі за 799 рублёў адным плацяжом ці ад 33,29 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.